Temporary closed ;)  



Старонак: 91, Записаў: 908, тут: з 541 па 550
Iншыя старонкi: 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91


Уважаемый господин Помидоров, или как Вам нравится Помидорофф. Я думаю,что Вы слишком себя переоцениваете. Ваш нарциссизм, который просто сквозит в Вашем файле, вызывает чувство наприятия. Музыка - вполне, спору нет. Но остальное ... А не поехать бы Вам в какую-нибудь деревеньку и не навоять чего-нибудь душевного. Вы же это можете.

збышек  
10.10.2003
  
 

Цікава, што за файл вы маеце на ўвазе? А калі гаворка пра сайт ідзе - дык, прабачце, вы не заўважылі, што ён мой? І дзе вы тут знайшлі нарцысізм? А наконт вёскі - я гарадзкі чалавек, і, як паказвае практыка, лёзунгі, кшталту грабеншчыкоўскіх "я узжаю в деревню, чтобы стаь ближе к земле" самае малое не працуюць, а самае горшае, зьяўляюцца трызьненьнем і блюзьнэрствам. Ня ведаю аніводнага чалавека, хто стварыў нешта сапраўды цікавае пасьля гучных заяваў пра пераезд на "вёсачку". Я магу невядома колькі сядзець напрыклад у Л.Тарасэвіча ў вёсцы, але нічога не зраблю. А ён там жыве. І працуе. Гэтаксама, як і ў Варшаве, Бэрліне, Вэнэцыі і яшчэ дзе... Не месца вызначае творчасьць, спадзяюся...

 

А.Памідораў

 

22.10.2003




канцэртау !!!
зьмиця  
4.10.2003
  



Данесьлі добрыя людзі
(А я спакойны чамусь),
Што жыцьцё пачало паскудзіць
Былому Каханьню майму,
Колькі ж годных яна абсьмяяла!
Колькі чыстых на сьметнік зьвяла!
Піравала яна, гуляла,
Ў божы рай па трупах ішла.
Гэта толькі пачатак гісторыі:
Будзе ёй яшчэ на зямлі
Безвыходней куды і горай…
Так, як мне празь яе калісь.
Сёньня плачуць сьлязой яе вочы,
Заўтра – кроў яна зь іх пралье…
Але гэта не я ёй адплочваю.
Гэта лёс ёй спаўна аддае.
Б`е за шчасьце маё, і за мукі,
І за ўсё, што аддаў сатане…

Але, божа,
Анёл ці гадзюка –
Ўсё ж была яна часткай мяне.
Твой закон, і права, і сіла,
І таму не малю за сябе…

Бог даруй, бог – цябе памілуй,
Хай сабе і ў сьмяротнай журбе.

Уладзімір Караткевіч. /3.08.1980. 17:15. Друскенікі./
Вецер Механічны  
3.10.2003
  



Караткевіч форэвэр! А песьня Памідорава на гэтыя словы была найбольш разоў скачанай сярод усіх з http://homewind.net/listen/ у верасьні.
Вецер Механічны  
2.10.2003
  



Вы часам не зьбіраецеся ў тур па Беларусі? Не? А хацелася б вас паслухаць. У Гародні.
Ягор  
27.9.2003
  
 

З ЗАДАВАЛЬНЕНЬНЕМ!!! Займіся Гародняй персанальна, а? Працэнт абгаворым...

 

А.Памідораў

 

1.10.2003




мабыць ё жаданьне завесьці ЖЖ??? у сэнсе http://www.livejournal.com ... магу код даць
Psih_and_Co  
27.9.2003
  



даеш сэйшан з удзелам Памидорава !
чаму памидорау наракае на адсутнасьць канцэртау ?! у энси штотыдзень адбываюцца хардкор паци ( тт 34 , куклы , раста и инш .. ) . падпишыцеся да их !!!
зьмиця  
26.9.2003
  
 

Ну, шчыра кажучы, мы час ад часу там граем... Толькі зараз нешта не атрымоўваецца кантакт... Пра большае сэнсу няма казаць. Лепей на Jah Division туды схадзіць у суботу...

 

А.Памідораў

 

1.10.2003




а будзе працяг гісторыі?
Psih_and_Co  
20.9.2003
  
 

Безумоўна. Толькі, выглядае, што гістарычна яна будзе апошняй. Далей магчымы толькі дзёньнік. :-)))

 

А.Памідораў

 

23.9.2003




кали хоць яки канцэрт ?
зьмиця  
20.9.2003
  
 

Глядзі навіны.

 

А.Памідораў

 

23.9.2003




Spadar Pamidorau, dziakuj tabie za pes'niu "Byt' Belarusam". Pryvitannie z daliokaj Ameryki!! Tak trymat'.
svajak  
18.9.2003
  
 

Вялікі дзякуй! Дарэчы, не такая ўжо і далёкая гэтая Амэрыка! Трымайся!

 

А.Памідораў

 

23.9.2003




Other pages: 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91  
  alexander@pomidoroff.net  
webmaster@pomidoroff.net  

NeuroDubel.com Наша кнопка

special thanks: A. Mauzon