|
|
|
Temporary closed ;)
|
АЛЕСЬ, А ЦІ БУДЗЕШ ТЫ ЯК У МІНУЛЫМ ГОЖЗЕ БРАЦЬ УДЗЕЛ У КАНЦЭРЦЕ ГУРТА KRIWI 21 КРАСАВІКА Ў ДОМЕ ЛІТАРАТАРА? |
FAN 10.4.2005 |
| не, ня буду... |
| А.Памiдораў |
| 13.4.2005 | |
Гіпатэтычнае на гэты момант пытаньне. Александр, а калі я пачну пушчаць твае песьні па інтэрнэт-радыё, ці ты можаш даць на гэтае сваю згоду? Па-радыё 106FM Good News (Ariel, Israel)я іх ужо пушчаю, без усялякае на гэта тваей згоды. Прабач, калі ласка. Я увогуле не ўпэўнены, што твая музыка падабаецца слухачам нашае лакальнай радыёстанцыі, да таго-ж, у нашым маленькім мястэчку зусім мала людзей зь Беларусі, а яшчэ меньш тых, хто цікавіцца беларускай музыкай, бо яны яе проста ня ведаюць. Але, пытаньне густу маіх слухачоў мяне, прабачце, не цікавіць. Па мне, дык няхай слухаюць тое, што падабаецца мне. Дрэннага я ім не жадаю, таму, як на мой густ, я раблю вялікую міцву дзеля слухачоў тым, што даю ім паслухаць тое, што яны ніколі і нідзе не пачуюць. Дрэнна толькі тое, што, напрыклад, расейскім выканаўцам мы за іхные песьні плоцім грошы, бо яны маюць у ізраільскім міністэрстве сувязі свайго прадстауніка. Я не ўпэўнены, што Сплін, ці то напрыклад Зэмфіра атрымліваюць за гэтае грошы. Але іхная дзяржава - напэуна. Хочаце ведаць колькі гэта каштуе - prosze bardzo, 0.004 шэкеля за песьню, меньш за адну дзесятую цэнта. За дзень набярэцца цэнтаў на 5-7. Толькі не падумайце, што гэта дыскрымінацыя "ўсходніх" музыкаў. Стынг і Рэдзіохед атрымліваюць столькі-ж. Аляксандр, я-б выкарыстаў усі свае магчымасьці дзеля таго, каб ты ў найхутчэйшым часе атрымаў свой доляр ад арыэльскага радыё, нават, калі-б скуткам гэтага была татальная ненавісьць да мяне з боку нашых жыхароў. Але, ці мы столькі пражывем? А твой "Цуд на Каляды" мяне просіць ўжо некалькі разоў перадаць адна жанчына, якая мае прыемны голас. Цікава, колькі ёй гадоў... |
Yukon-106FM 9.4.2005 |
| Пушчай на здароўе! Якiя праблемы? Назапашых кольки агарод/шэкелiм - потым разбярэмся... жанчыне - прывитаньне... i дай свайго мэйла... справа ёсьць... |
| А.Памiдораў |
| 13.4.2005 | |
Аляксандр, напiсаць па кароткаму пра тое, што робiцца у Кенiгсбергу вельмi цяжка. Лепш усе гэта убачыць. Каб гэта змагло атрымацца мне патрэбны больш падрабязныя умовы ад цябе. Напiшы мне на e-mail/ Абмяркуем ды зробiм крок насустрач. |
Змiтрок 7.4.2005 |
2step: некалі мне адзін бубнач тлумачыў, што ёсьць істотная розьніца між поп-панкам і каліфарнійскі панкам. (Прадстаўнікі: Blink 182, Sum 41, New Found Glory ды іншыя)Але мяркую, што і першае, і другое няблізка гурту Памідорава. Бо відаць па музыцы. Дарма вы гэтак сказалі ў інтэрвію. |
дзік 4.4.2005 |
Запрашаем на новыя канцэрты: 27 красавіка ў Доме Літаратара (пл. Перамогі, вул.Фрунзэ,5) адбудзецца сумесны канцэрт гурта СТАРЫ ОЛЬСА (Мінск) і OSIMIRA (прэзентацыя альбома «Прошча», Магілёў). Пачатак 19:00. Кошт квітка 9 000 -- 12 000.
3 мая. Дом Літаратара. Зьміцер Вайцюшкевіч з новай праграмай.
Даведкі па тэл.: 6490888, 7662425, 4006774. |
saasasas 3.4.2005 |
Аляксандар, твая музыка папросту гэніяльная. Тэксты, аранжыроукі - так сама. Дзякуй, што ты у нас ёсьць. |
Гэлікоптар 1.4.2005 |
nu, a szto pavodle Ciabie POP? Paśla kancertu u Biełastoku POMIDOR OFF zusim nie POP. KALI POP heta adlustravannie sionniaszniaj PAPULARNAJ kultury dyk zaraz usio POP !!! |
step 30.3.2005 |
Прывiтанне з Кенiгсбергу. Чакаем у госцi. Мо нешта адбудзецца тут? Мая мара, каб тут убачыць нешта якаснае, роднае, беларускае, сучаснае. НЕ не нешта, а кагосьцi. Будзе такое цi не!? Дзякуй вялiki за творчасць! |
Змiтрок 28.3.2005 |
| пляны ёсьць. адкажы, як там? ці можа маеш якіх прапаноў насустрач? |
| А.Памідораў |
| 30.3.2005 | |
у сэнсе ня любіць. Што скажа сам Памідораў? |
дзік 27.3.2005 |
| ну, калі засмажаны з сосам ды пад самагнёцік - чаму б і не пакаштаваць поп-панку??? :-))) |
| А.Памідораў |
| 30.3.2005 | |
|