Temporary closed ;)  



Старонак: 91, Записаў: 908, тут: з 331 па 340
Iншыя старонкi: 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91


Яуген! Вы правiльна зауважылi пра дрэннае станаўленне некаторых гуртоў да Роднай Мовы! Вось, напрыклад, на былым БАСе гурт Куклы так страшэнна спявяў.Абы што наперакладалi. Жах! Кажуць, што Мартыненка вельмi пакрыўджаны быў. Асабiста мне было сорамна!!! А наконт селетнiх выступоўцаў - пагледзем як там будзе. Мабыць, ТАХI заспявае на беларускай мове i далей, i INDIGA прывязуць
неблагi альбом.
А што за гурт такi S.K.D ?
id  
4.7.2004
  



а можа яны на Адкрытую сцэну ?
rainer  
4.7.2004
  



нанонт TAXI не згодны, чытаў інтэрв'ю у Музычнай. Яны сказалі тое што сказалі. К белорусскому языку мы относімся предвзято, но чтобы поехать на Басовішча мы сделалі пару песен на белорусском. Мы туда в этом году поедем.
Пасьля гэтых словаў гурт проста не можа быць дапушчаны да конкурсу. Гэта кампраметацыя фэсту.
INDIGA дарэчы да фэсту пасьпее выдауь ЦАЛКАМ беларускамоўны альбом.
У свой час шмат хто крычэў, што Мроя энд компані ня ўмеюць граць, вось ОТРАЖЕНІЕ это круто. І дзе зараз НРМ а дзе Вырожденіе????
вс  
3.7.2004
  
 

вы чытаеце толькі тое, што хочаце прачытаць. няма сэнсу спрачацца - таксі маюць беларускамоўную праграму, дзе толькі адна(!) песьня перакладзеная. а наконт альбому і ндыга - не сьмяшыце! няўжо вы верыце ў БРСМ?

 

А.Памідораў

 

7.7.2004




Саша,цi чуу ты гурт КРОНА?
Яуген  
2.7.2004
  
 

толлькі што PR-шум, але не музыку...

 

А.Памідораў

 

8.7.2004




Cаша як ты ставiшся да таго,што некаторыя "мегасовременные" гурты да гэтага часу сьпяваушыя на русскай мове,
неракладаюць тэксты на "родную" каб паехаць на БАСОВIШЧА?Навошта iм гэта,калi яны адкрыта гавораць пра тое,што ставяцца да сьпевау на белмове ня вельмi добра?Мабыць iм абрыдла граць у NC для хлопцау з Кастрычнiцкай?Чэснаму hard-corу патрабуецца прызнанне масс?
Яуген  
1.7.2004
  
 

Да дапамогі перакладчыкаў (В.Мартыненка і інш.) звяртаецца шмат гуртоў, прыкладна 50% з прайшоўшых адбор ва ўсе гады, але ў апошнія тры-чатыры - асабліва. Нічога з гэтым не зробіш - становішча з белмовай зараз удвая горш нават за часы саўдэпаў! Тады хоці дыктары на дзяржрадыё-ціві па-беларуску гаварылі. Дык што чакаць ад тых, хто творча склаўся ня так даўно, носьбітам мовы не зьяўляецца, але калі б і хацеў, дык няма дзе! І калі музычна каманда дарасла да таго, кам прагучаць там, дзе больш за 100 падпітых панкаў, дык што? Хай перакладуць, альбо напішуць новыя тэксты. У самім Менску на гэтых "пляцоўках" белмова ня вельмі народам успрымаецца, сам бачыў ня раз. Больш як прыкол. І ў гэтым дзяржава таксама вінаватая.Няшмат хто потым засяроджваецца менавіта на мове выкананьня. Але прыклады ёсьць - той жа Тэзаўрус, НейраДубель якраз пасля першага трапленьня на Бас пераарыентавалiся, i даволi добры арыгiнальны матэр'ял выдаюць, разам з перакладамi. А калі ідзе пра гурт ТАХІ - дык больш увыажліва перачытай іх інтэрвію ў МГ. А калі пра Індыга - дык цалкам згодны!

 

А.Памідораў

 

1.7.2004




пытанне: як да вас на телебачанне потрапiць, каб была магчымасць на уiкэнд 700 далярау кiнуць:):):):)????
id  
30.6.2004
  
 

Прынось мне больш удвая. Альбо дай прад'юсэру сваёй сракай пакарыстацца. Хіба газэт не чытаеш, пацан???

 

А.Памідораў

 

1.7.2004




Ніхрана ж сабе рэпетыцыя...
Трэба Мэханічнаму сказаць што гэта мы так на рэпетыцыі аказваецца нажраліся... Што ж на канцэрце з намі зробіцца:-)
Лёлічак fromby.net  
30.6.2004
  



такi чэсны, што ладзiць свой канцэрт за грошы Басовiшча, i прадае толькi 26 бiлетау
id  
29.6.2004
  
 

Безумоўна, а як жа ж не красьці? Вось скраў у БАС-у каля 1500 даляраў, і 28 траўня ў мяне была самая дарагая рэпетыцыя. І, заўважце, гэта не лічачы гарэлкі з півам, транспарту-лімузінгу й банкету ў "Жураўлях"! Яшчэ пытаньні? :-)))

 

А.Памідораў

 

30.6.2004




2 назiральнiк

Ня думаю, што Памідор на гэтым шмат грошаў скосіць... Хутчэй наадварот...

А на канцэрт ягоны ў рэактары больш за 30 чалаек прыйшло...

А Памідораў з Коранем без згрызотаў сумленьня могуць быць у журы, бо група Pomodor/off не ўдзельнічае ў конкурснай праграме "Басовкі", а выступае там у якасьці гасьцей.

І што вы так разкрычаліся, не разумею... Лічыце лепш свае грошы.
Лёлічак fromby.net  
29.6.2004
  



Памідораў - чэсны дзядзька!
дзік  
29.6.2004
  



Other pages: 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91  
  alexander@pomidoroff.net  
webmaster@pomidoroff.net  

NeuroDubel.com Наша кнопка

special thanks: A. Mauzon